Зусім нядаўна малады мінскі праект “Чешское кино” (ex-“Судороги Степана”) выпусціў новую песню, якая адрозніваецца па фармаце і сэнсе ад таго, што гурт рабіў раней. Хутка на нашым сайце з’явіцца поўнае інтэрв’ю з Вадзімам Жураўлёвым, а пакуль што – невялікая прэм’ера: гiсторыя аднаго няÿдалага кахання i болю, якi iдзе з самай глыбiнi чалавечага сэрца.

– Чаму змянілі назву?

– Назву змянiлi менавiта з прычыны непаразуменняў i складанасцi выступаць на некаторых iмпрэзах. Куды б мы не пайшлi, паўcюль быў шэраг пытанняў. На некаторых пляцоўках так i не атрымалася выступiць толькi з-за назвы. Але, канешне, самае распаўсюджанае пытанне было: Хто такi Сцяпан?

– Чаму вырашылі перайсці ад “юморной” да больш усвядомленай і сур’ёзнай тэматыкі песень? Цяпер так будзе заўсёды?

– Так будзе не заўcёды. Жарты застануцца, але ж зараз яны загучаць па-новаму. Чаму вырашылi паспрабаваць сябе ў новым фармаце? Таму што нельга стаяць на адным месцы. Падобны фармат абавязкова будзе i, магчыма, ў пэўны час стане асноÿным.

– Калі адбудуцца бліжэйшыя выступы і ці будуць новыя рэлізы?

– 14 лiстапада ў клубе “Граффити” адбудзецца сольны канцэрт гурта “Чешское кино”, магчыма, адбудзецца невялiчкi выступ у Варшаве на пачатку лiстапада. Адносна новых рэлiзаў: напрыканцы лiстапада з’явiцца яшчэ адзiн трэк у новым фармаце. Ён будзе звязаны са складаным жыццём беларускай моладзi i будзе менавiта больш жартаўлiвым.